Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі»


Апрацоўка дрэва спрадвеку была адным з важнейшых, найбольш распаўсюджаных прамысловых заняткаў. Паўсядзённы быт і працоўныя будні беларускага селяніна былі цесна звязаныя з лесам, сярод якога ён жыў і карыстаўся яго дарамі. З дрэва можна было зрабіць усё што заўгодна – ад хаты ад лыжкі.
Сёння лыжка – гэта звычайны сталовы прадмет, які мы выкарыстоўваем для ежы. А чым з’яўлялася лыжка для нашых продкаў? Ці можа лыжка стаць лялькай?
Вядома, што нават у самых бедных сялянскіх сем'ях, дзе дзіцячымі цацкамі былі лапці, лыжкі, драўляныя яйкі, лялькі маглі рабіць з чаго заўгодна. Бо яшчэ нашы продкі верылі, што лялькі здольны ахоўваць ад хвароб, спрыяць добраму ўраджаю, засцерагаць сям'ю ад бед і няшчасцяў. Былі і такія лялькі, што клапаціліся пра немаўлят, дапамагалі гаспадыням па хаце і нават маглі вылечыць чалавека ад цяжкай хваробы. Што ж, нашы продкі былі разумныя людзі, варта і нам скарыстацца іх вопытам.
Між тым, ляльку зрабіць не так проста. Гэта толькі на першы погляд старадаўняя лялька з лыжкі не такая складаная, але ў ёй хаваецца вялікая таямніца. І каб разгадаць яе, мы хутчэй наведаемся ў госці да самаробнай прабабулінай лялькі, звернемся да багацейшага вопыту папярэдніх пакаленняў, інакш ён бясследна знікне.
Запрашаем вас 29 ліпеня а 16-й гадзіне на майстр-клас у Музей ткацтва, дзе вы зможаце даведацца пра гісторыю драўлянай лыжкі і зрабіць незвычайную ляльку з лыжкі сваімі рукамі!
Кошт – 3 руб.
Колькасць месцаў абмежаваная!



лялька з лыжкі







®
Система Orphus