Удзел у творча-педагагічнай майстэрні «Асновы ткацтва і традыцыйных рамёстваў»

Некалькі тыдняў таму супрацоўніца Музея ткацтва Наталля Шыпіла прыняла ўдзел у творча-педагагічнай майстэрні «Асновы ткацтва і традыцыйных рамёстваў» ў адукацыйным цэнтры грамадскай арганізацыі «Беларускага Зялёнага Крыжа» у в. Крукаўшчына, Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Пад час правядзення майстэрні былі засвоены практычныя навыкі, якія датычыліся асноў ткацкага рамяства: сноўка асновы і запраўка этнаграфічнага ткацкага станка, ткацтва, апрацоўка лёну і прадзенне. Акрамя таго, паміж удзельнікамі адбываўся абмен досведам працы з дзецьмі ў рамках адукацыйных праграм і майстар-класаў, накіраваных на распаўсюд традыцыйнай беларускай культуры. Музей выказвае шчырыю падзяку Яўгену Маркевічу – за каштоўнейшыя веды, парады, дапамогу ў разуменні ткацкага рамяства, Алене Яўфімавай за запрашэнне і ініцыятыву, а таксама ўсім удзельнікам за сяброўства і цудоўную працоўную атмасферу. Па выніках стажыроўкі супрацоўнікі музея змаглі адладзіць працу музейных кроснаў і пачалі асвойваць ткацкае рамяство.

780