Майстар-клас па роспісу торбачак

20.05.2017 17:00
20 мая (у суботу) Музеq ткацтва запрашае на майстар-клас па роспісу торбачак акрылавымі фарбамі! Мы прапаноўваем вам стварыць сваю ўласную ўнікальную аўтарскую торбачку! За аснову роспісу будуць узяты традыцыйныя раслінныя арнаменты, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі з канца ХІХ ст. Першапачаткова мода з’явілася ў гарадскім асяродку, а ў хуткім часе яе падхапілі і вясковыя майстрыхі. Асаблівасць раслінных арнаментаў – гэта яркасць, выкарыстанне вялікай колькасці колераў, адвольнасць форм і непаўторнасць самога малюнка.
Шыкоўны аксесуар зроблены сваімі рукамі – вось што трэба, каб увайсці ў гэтае лета з добрым настроем!

Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежаваная!
Папярэдні запіс па тэлефоне: 42-30-41
Пачатак а 17-й гадзіне
Удзел у майстар-класе – 3 рублі.

P.S. Торба для роспісу, фарба і пэндзлі прадастаўляюцца музеем.


Майстар-клас па роспісу торбачак






®
Система Orphus