Новая выстаўка ў Краязнаўчым музеі Полацка


З 5 красавіка ў музеі пачынае працаваць выстаўка "Хутка ў нумар!", прымеркаваная да 100-годдзя полацкай газеты, што сёння носіць назву "Полацкі веснік". Матэрыялы выстаўкі распавядуць пра гісторыю аднаго са старэйшых перыядычных выданняў Беларусі, пра людзей, якія стваралі газету ў мірны і ваенны час, а таксама пра тых, для каго гэтая праца стала прыступкай на шляху ў вялікі свет літаратуры і журналістыкі. Не абмінулі супрацоўнікі музея і сучасную працу рэдакцыі газеты. Выстаўка будзе працаваць да 3 верасня 2017 г. штодзень (акрамя панядзелка) з 10.00 да 17.00 (у летні час - да 18.00). Даведкі па тэл.: 42-27-15, 42-25-41.



Кабінет рэдактара газеты "Сцяг камунізма" Івана Фёдаравіча Лемеша на выстаўцы "Хутка ў нумар" (да 100-годдзя полацкай газеты)
Аб чым пісала полацкая газета "Чырвоная Полаччына" 90 год таму
Пра П. Броўку, Т. Хадкевіча, В. Лукшу, А. Савіцкага і іншых, хто пачынаў свой творчы шлях з полацкай газеты, раскажа выстаўка "Хутка ў нумар"







®
Система Orphus