Выстава "Служэнне роднаму слову"

Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выставу, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Выстава будзе прысвечана тым славутым беларускім літаратарам і навукоўцам, якія плённа працавалі і працуюць на ніве нацыянальнага пісьменства і чые юбілеі прыпадаюць на 2017 год.

На выставе Вы зможаце пабачыць выданні Цішкі Гартнага і Алеся Гаруна (130 год з дня нараджэння), Пімена Панчанкі і Янкі Брыля (100 год з дня нараджэння), Алеся Разанава і Раісы Баравіковай (70 год з дня нараджэння) і многіх іншых.

Выстава распачне працу 1 лютага.
Шчыра запрашаем!

652