«Свята на крылах анёлаў» (Калядная выстава)


Набліжаюцца Каляды – і паўсюль з'яўляюцца рознакаляровыя агеньчыкі, елкі, сняжынкі, зорачкі... І абавязкова – фігуркі анёлаў. Але ж анёлы – гэта не проста аздабленне, а сімвал аднаго з самых важных хрысціянскіх святаў – свята Божага Нараджэння (Раства).
На каляднай выставе «Свята на крылах анёлаў», што адкрылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання, можна палюбавацца на анёлаў з асабістай калекцыі Людмілы Крапіўка. Шмат гадоў яна збірае фігуркі гэтых дзівосных стварэнняў з парцаляны, керамікі і іншых матэрыялаў.
Выстава будзе працаваць з 20 снежня да 25 студзеня па адрасе:
вул. Ніжне-Пакроўская, 22.
Час працы: з 10.00 да 17.00. Выхадны – панядзелак.
Сардэчна запрашаем!
196