Удзел супрацоўнікаў НПГКМЗ у семінары "Культурная жизнь Витебщины в архивных документах"

2 лістапада 2016 г. у рамках Года культуры супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку правялі семінар архівістаў "Культурная жизнь Витебщины в архивных документах". У семінары актыўны ўдзел прынялі і супрацоўнікі НПГКМЗ. Так, з паведамленнем "Экспанаванне архіўных дакументаў: вопыт Краязнаўчага музея Полацка" выступіла загадчык Краязнаўчага музея Воднева І.П. Новыя звесткі пра будаўніцтва Кургана Бессмяротнасці ў Полацку агучыла старшы навуковы супрацоўнік Музея баявой славы Сырэвіч І.В. Для ўсіх удзельнікаў семінара навуковымі супрацоўнікамі аддзела фондаў НПГКМЗ была праведзена экскурсія па выставе "Манетнае сузор'е Беларусі", спецыяльна прымеркаванай да дадзенага мерапрыемства. Вынікам працы архівістаў і музейшчыкаў стаў не толькі абмен новай і карыснай інфармацыяй, але і планы сумеснай дзейнасці на будучыню.

573