Палачанка з трыма імёнамі

На мінулым тыдні ў Краязнаўчы музей на музейна-педагагічныя заняткі "Князёўна з трыма імёнамі" зноў завіталі полацкія школьнікі. Не кожны дарослы сёння можа назваць, хто з палачанак насіў столькі імёнаў. А вось вучні сш №18 г. Полацка з вялікім задавальненнем праслухалі аповед пра Рагнеду, яе сына Ізяслава і пра лёс, які напаткаў палачан у далёкім Х ст. І хай спачатку было складана разумець некаторыя словы на беларускай мове, але напрыканцы заняткаў усе цяжкасці былі забытыя, і дзеці па чарзе пісалі на васковых дошчачках і разгадвалі крыжаванку.

717