Свята "Гуканне вясны"

Агу, вясна! Агу, красна!

А што ты нам прынясла?

26 сакавіка Музей ткацтва і фальклорны гурт "Варган" зладзілі старажытнае беларускае свята “Гуканне вясны”!

Ахвотныя пагукаць вясну сабраліся ў музеі, дзе іх чакаў майстар-клас па вырабу абрадавых птушачак, якімі пасля ўпрыгожвалі дрэвы на музейным панадворку. Дзеці, моладзь і дарослыя далучаліся да спеваў песень-вяснянак, вадзілі карагоды, спрабавалі сваю спрытнасць пад час вясёлых гульняў. Веснавое сонейка, гоман, смех, прыўзняты настрой прысутных стварылі гэта свята такім сямейным і па-вясноваму шчаслівым!

717