Асноўныя мерапрыемствы Года культуры. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

У мэтах фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, 2016 год быў аб'яўлены Годам культуры ў Рэспубліцы Беларусь.

На працягу года будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году культуры, такія як канферэнцыі, рэспубліканскія акцыі і конкурсы, фестывалі і святы і інш. Для музейшчыкаў асабліва цікавым будзе III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», які адбудзецца ў верасні-кастрычніку ў Магілёве, а таксама міжнародная акцыя «Ноч музеяў», якая традыцыйна адбываецца ў маі.

Больш падрабязна пра мерапрыемствы глядзіце на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Год культуры. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

- Адкрыццё стацыянарнай інтэрактыўнай выставы «Путешествие с книжной закладкой» у Дзіцячым музеі
- Прэзентацыя «Партрэта А. Міцкевіча» пэндзля І. Хруцкага – сенсацыйнай знаходкі ў фондах НПГКМЗ
- Міжнародны пленэр «Полацк» (Беларусь, Расія)
- У рамках праекта «Адзіная культурная прастора» абмен выставамі з Наўгародскім дзяржаўным аб'яднаным музеем-запаведнікам, Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае»
- XXIХ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі
- ХХІ Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі»

393