Майстар-клас "Замілаванне сэрца майго"

У рамках Клуба выхаднога дня 13 лютага а 14-й гадзіне адбудзецца майстар-клас па вырабу “сардэчных” падарункаў, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых.

Дзень усіх закаханых – свята, вядома, не традыцыйнае для беларусаў, аднак вельмі чаканае і прыемнае. А якое свята без падарункаў! Ды яшчэ якіх – зробленых асабістымі рукамі самага любімага для цябе чалавека!

Падчас майстар-класа вы зможаце навучыцца вырабляць падарункі ў самых разнастайных тэхніках: вязанне, вышыўка, шыццё, пляценне, выцінанка... І канешне даведаецеся, як у даўнія часы маладыя хлопцы ды дзяўчаты спрабавалі замілаваць сэрца сваіх каханых!

Кошт - уваходны квіток у музей (дарослыя 15 тыс. руб, дзеці, студэнты - 8 тыс. руб).

Запрашаем усіх, хто закаханы і тых, сэрца каго адчынена для гэтага цудоўнага пачуцця, да нас на майстар-клас!

574