“Айчынная вайна 1812 года на Полаччыне”

Напрыканцы верасня вучні сш №18 г. Полацка завіталі ў Краязнаўчы музей на музейна-педагагічныя заняткі “Полацк у Айчыннай вайне 1812 года”. Дзевяцікласнікі даведаліся, якія бітвы адбыліся на полацкай зямлі падчас руска-французскай вайны, якую зброю выкарыстоўвалі 200 гадоў таму назад, як палачане ўшаноўвалі памяць герояў.

Школьнікі ўважліва праглядзелі відэафільм пра героя Клясціцкіх баёў Я.П. Кульнева, патрымалі ў руках сапраўднае чыгуннае ядро. З захапленнем вучні “падарожнічалі” па музейнай экспазіцыі, прысвечанай падзеям Айчыннай вайны 1812 г., адказваючы на пытанні і шукаючы прадметы адпаведна ўмовам прапанаванай гульні.

916