У музеі працуе выстаўка

26 сакавіка ў Музеі ткацтва адкрылася выстаўка калекцыі прылад для разгладжвання бялізны з фондаў НПГКМЗ пад назвай “Па тканаму мору плыве карабель...”. На выстаўцы прадстаўлена гісторыя ўзнікнення і ўдасканалення намі ўсімі знаёмай бытавой тэхнікі – праса.

Выстаўку “Па тканаму мору плыве карабель...” наведалі ўжо шмат гасцей музея. Наведвальнікі былі здзіўлены незвычайнымі “папярэднікамі” электрычных прасаў, канструкцыяй першых прасаў і цікавымі звесткамі з гісторыі выкарыстання прасаў у савецкі час. На выстаўцы кожны, як стары, так і малы, змог паспрабаваць пагладзіць бялізну пры дапамозе качалкі і валка.

Пабачыць “караблі тканага мора” мы запрашаем усіх жадаючых.
Выстаўка будзе працаваць да 31 мая. Спяшайцеся!

603