Выстаўка "Па тканаму мору плыве карабель..."


Па тканаму мору плыве карабель...

Па тканаму мору жалезны карабель плыве,
Мора пад ім шуміць, услед высыхае.
Сам жа карабель тады кранецца,
Як да сцяны прыпрэцца.

(Прас)

Кожная гаспадыня пацвердзіць, што мыццё бялізны не так стомна, як яго прасаванне. Пасля мыцця – ручнога або машыннага – бялізну трэба гладзіць. Бытавыя прасы для прасавання, здавалася б – тэхніка простая і добра ўсім знаёмая. Аднак і ў іх ёсць свае таямніцы, свая гісторыя і доўгі радавод...

Даведацца аб усіх таямніцах, дакрануцца да гісторыі прасаў мы прапануем на выстаўцы “Па тканаму мору плыве карабель...”, на якой будзе прадстаўлена калекцыя прылад для разгладжвання бялізны з фондаў НПГКМЗ. Выстаўка будзе працаваць у музеі з 26 сакавіка па 31 мая.

Шчыра запрашаем да нас!



564