У абарону сваёй зямлі

Ва ўсе часы палачане займаліся любімай справай, вялі гаспадарку, клапаціліся пра дабрабыт і шчаслівае жыццё блізкіх людзей. Не аднойчы нашым продкам прыходзілася адстойваць сваё права на мірнае існаванне. Часта - з дапамогай зброі. З якімі ворагамі надалося змагацца палачанам, як яны ваявалі і чым абараняліся - пра гэта даведаліся вучні чацвёртых классаў на музейна-педагагічным занятку "У абарону сваёй зямлі".

У Краязнаўчым музеі школьнікі пазнаёміліся з разнастайнымі відамі зброі і элементамі ўзбраення. Пры дапамозе навучальнага фільма дзеці ўявілі сабе, як нашы продкі ўмацоўвалі свой горад, даведаліся, якой была раней тактыка вядзення ваенных дзеянняў. Завяршыўся занятак прымеркай рыцарскага шлема - сучаснай рэканструкцыі часткі старажытнага даспеха.

693