Новая сустрэча ў Краязнаўчым музеі

Слаўна старажытная Полаччына сваімі сынамі. Ва ўсе вякі палачане, здабываючы славу сабе, прыносілі сусветную вядомасць і свайму гораду. Многія, каго лёс аднойчы прывёў у Полацк, ядналіся з ім душой і называлі сябе палачанамі. Так рабілі і выпускнікі адной са старэйшых навучальных устаноў горада - Полацкага кадэцкага корпуса. "Палачанамі" былі навуковец Віктар Кірпічоў, лётчык Глеб Аляхновіч, генерал Раман Кадраценка. Выхаванне і навучанне ў кадэцкім корпусе дало штуршок для далейшага развіцця асобы кожнага з гэтых людзей. Якім было жыццё полацкіх кадэтаў, які падмурак закладвалі ў іх выхавацелі, даведаліся трэцякласнікі на музейна-педагагічным занятку "Славутыя імёны Полацкай зямлі". На прыкладзе біяграфій трох такіх розных людзей супрацоўнікі музея раскрылі ўсе таямніцы кадэцкага жыцця ХІХ - пачатку ХХ стст.

505