Лён цвіце

На музейным панадворку зацвіў лён.
Не кожны жыхар горада можа ўбачыць палі ў той час, калі цвіце лён.
Калі глядзіш на палеткі цвітучага лёну, то здаецца, што хвалюецца бяскрайняе мора.
І ў сэрцы абуджаюцца такія пачуцці, што хочацца спяваць і пісаць вершы ...

Кволы лён мой напіўся расы, –
быццам з воблакаў сіні наліўся.
Буду ткаць дываны, паясы,
для таго, хто мне ў ночы прысьніўся...
Будзе кужаль за сьнег той бялей,
пояс ўзорны, як межанька наша;
пазірацімуць людзі ў сяле,
калі мілы яго падпаяша!..
Няхай, змыты дажджамі, расьце,
хай сінее у раньні імглістым
так высокі, як тое трысьцё,
як той шоўк, так мяккі, валакністы!...
(Л. Геніюш "МОЙ ЛЁН І СНЫ" 1937)

Завітайце раніцай у музей і вы ўбачыце гэты цуд!

879