Дні яўрэйскай культуры

На гэтым тыдні на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прайшло некалькі мерапрыемстаў у рамках дзён яўрэйскай культуры. Так, 9 ліпеня ў выставачнай зале Краязнаўчага музея адкрылася выстаўка фотаздымкаў віцебскага журналіста і пісьменніка А. Шульмана “Еврейское местечко”. Пра асаблівасці жыцця яўрэяў у беларускіх мястэчках наведвальнікам выстаўкі шмат цікавага расказала Любоў Уфімцава, кіраўнік ветэранскай арганізацыі Полацкага яўрэйскага дабрачыннага цэнтра «Хэсэд Эфраим». Яе аповед суправаджалі каларытныя яўрэйскія мелодыі і невялікія відэасюжэты. У той жа дзень у канферэнц-зале НПГКМЗ адбылася сустрэча з Т. Чырковай, якая пазнаёміла ўсіх прысутных з жыццём і дзейнасцю знакамітага скрыпача Яшы Хейфіца. Бацькі вядомага музыканта-віртуоза былі родам з Полацка, у горадзе пражывала шмат яго родных. Падчас сустрэчы не раз гучалі прапановы адзначыць асобным памятным знакам сувязь Я. Хейфіца з Полацкам.

401