У што гулялі дзеці 150 гадоў таму


Вось і прыйшло лета, час вясёлых прыгод і канікул, час, калі можна адпачыць і пагуляць у разнастайныя цікавыя гульні. Мяч, веласіпед, лялькі, канструктары, камп’ютарныя гульні… Але гэта сёння. А у што гулялі дзеці 150 гадоў таму? Пытанне! Адказ на яго вы атрымаеце завітаўшы ў Дзіцячы музей. Гульні “Дзеці”, “Пацяг”, “Адгадай назвы ягад і зёлак”, “Хлебныя словы”, “Мы збіраем садавіну” і іншыя падчас мерапрыемства “У што гулялі дзеці 150 гадоў таму” дапамогуць уявіць, як праводзілі вольны час нашы продкі. Як праз гульню дзяўчынкі і хлопчыкі, маленькія памочнікі ў сям’і, засвойвалі разнастайныя справы і ўменні.


Заяўкі на правядзенне мерапрыемства прымаюцца па тэл. 8(0214) 42-45-58.
Працягласць – 45 хвілін.
144