У музеі адбылася сустрэча

Учора ў музеі адбылася сустрэча з Верай Іванаўнай і Паўлам Іванавічам Мішынымі пад назвай “Традыцыі беларускага вяселля”, якая была ўпрыгожана традыцыйнымі вясельнымі спевамі фальклорнага гурта "Варган" пад кіраўніцтвам Емельянчык В.А.

Вясельная тэматыка ніколі не страчвае сваю актуальнасць. Асаблівую цікавасць яна выклікала ў моладзі перадшлюбнага ўзросту, што завітала ў гэты дзень у музей. Аповед пра ключавыя этапы вяселля, звычаі, забароны, магічныя элементы, што былі звязаны са святкаваннем вяселля атрымаўся не толькі інфармацыйнына насычаным, але і стаў своеасаблівым практычным кіраўніцтвам для будаўніцтва сучасных сямейных адносін.

616