Выстаўка "Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае"

04.12.2013
28.01.2014

Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае4 снежня 2013 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання распачынае працу выстаўка "Гарады Беларусі: падарожжа ў мінулае". Зазірнуць у мінулае беларускіх гарадоў Вам дапамогуць паштоўкі канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя і іх факсімільныя перавыданні, рэпрынты славутых малюнкаў Напалеона Орды, фотаздымкі і фотаальбомы, фотатэхніка першай паловы ХХ стагоддзя.

Асобны акцэнт зроблены на нашым родным горадзе - Полацку. Гарадскія вулачкі, самыя вядомыя архітэктурныя помнікі, гарадскія святы і жыхары горада прадстаўлены больш чым на сарака арыгінальных паштоўках стагадовай даўніны, тры з якіх экспануюцца ўпершыню.

Шчыра запрашаем!





®
Система Orphus