«Знаёмства з калекцыяй. Партрэт у Расіі XIX – пачатку ХХ стагоддзя» са збору Наўгародскага музея-запаведніка.


У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстаўка «Знаёмства з калекцыяй. Партрэт у Расіі XIX – пачатку ХХ стагоддзя» са збору Наўгародскага музея-запаведніка. Выстаўка ўключае тры раздзелы: «Акадэмічны партрэт XIX – пачатку ХХ стагоддзя», «Ваенны партрэт XIX – пачатку ХХ стагоддзя» і «Правінцыяльны дваранскі і купецкі партрэт XIX стагоддзя».

Задачай выстаўкі «Знаёмства з калекцыяй» з'яўляецца паказ і тлумачэнне прадстаўленых твораў мастацтва ў сувязі з духоўным жыццём эпохі, з яе норавамі і модай, бо кожны твор утрымлівае ў сабе багатую мастацкую, гістарычную і культурную інфармацыю. Гістарычны партрэт у Расіі з'яўляецца самым запатрабаваным жанрам, магчымасцю захаваць аблічча роднага і блізкага чалавека: мужчын, жанчын і дзяцей, каранаваных асоб, арыстакратаў і правінцыяльных дваран, ваенных, купцоў і мяшчан. З пакалення ў пакаленне складваліся сямейныя партрэтныя галерэі, дзе побач з палотнамі прафесійных майстроў паўнапраўнае месца займалі работы мастакоў правінцыйнага кола.

На працягу некалькіх гадоў рэстаўратарамі і навуковымі супрацоўнікамі праводзілася праца па падрыхтоўцы выстаўкі гістарычнага партрэта з запаснікоў музея-запаведніка. Дзякуючы ажыццяўленню комплекснай рэстаўрацыі, тэхніка-тэхналагічным даследаванням, атрыбуцыі і ідэнтыфікацыі, прадстаўленыя творы ўпершыню падрыхтаваны да экспанавання, удакладнены імёны мастакоў і адлюстраваных персанажаў, вызначаны час іх стварэння. Выстаўка гістарычнага партрэта заклікана захаваць памяць пра чалавека, даць магчымасць ацаніць адлюстраваную на карціне асобу адпаведна яе вартасцям і дазволіць сучаснаму гледачу ўсвядоміць сябе часткай культурнай традыцыі. Выстаўка працягнецца да 10 снежня 2013 г. Тэл. (214) 42 41 35; 42 36 32

173