Чацвёртая сустрэча Клуба выхаднога дня

8 верасня ў Музеі ткацтва адбылася чарговая сустрэча Клуба выхаднога дня. Чацвёртая сустрэча была прысвечана зручнаму і прыгожаму элементу традыцыйнага касцюма беларусаў - поясу.

Удзельнікі клуба высветлілі, што такое пояс, даведаліся аб важным месцы пояса ў розных звычаях і абрадах беларусаў. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з разнастайнымі тэхнікамі выканання традыцыйных паясоў, аб якіх распавяла Ярмух Ніна.

А майстар-клас па вырабу паясоў, які стаў лагічным працягам сустрэчы, даў магчымасць усім жадаючым на практыцы прымяніць атрыманыя веды.

Больш падрабязна: http://news.tut.by/culture/365525.html?utm_source=main_page&utm_medium=slider_news_block&utm_campaign=tutby_links

722