Клуб выхаднога дня ў музеі

18 жніўня адбылася другая сустрэча Клуба выхаднога дня ў Музеі. Прысвечана яна была традыцыйным лялькам.
Змяняецца час, змяняюцца і цацкі. Лялькі таксама змяніліся. Таму знаёмства удзельнікаў Клуба з дзіўным светам лялькі пачалося з выстаўкі “Лялькі з куфэрка бабкі Агапкі” і цікавай гісторыі ўзнікнення і выкарыстання традыцыйнай лялькі, якую распавяла Ярмух Ніна.
Новая цікавая інфармацыя дала магчымасць прымяніць новыя веды ў майстар-класе па вырабу лялькі.

725