Выстаўка «З верай па жыцці»


18 чэрвеня ў Музеі беларускага кнігадрукавання распачала працу выстаўка «З верай па жыцці», прымеркаваная да святкавання 1025-годдзя прыняцця хрысціянства. На выстаўцы побач з факсімільнымі копіямі вядомых рукапісных кніг «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» і «Слуцкае Евангелле» XVI ст., побач з выданнямі Францыска Скарыны і Сымона Буднага суседнічае сучасная рэлігійная літаратура.
Запрашаем усіх жадаючых!

160