Перадача вопыту і ведаў

З 28 студзеня 2013 г. болей за месяц на базе пяці музеяў НПГКМЗ праходзілі тэхналагічную практыку навучэнцы Полацкага каледжа “ВДУ ім. П.М. Машэрава”. Згодна з тэматычным планам адказныя за правядзенне практыкі арганізавалі для юнакоў і дзяўчат семінарскія і практычныя заняткі. Будучыя спецыялісты сферы турызма прысутнічалі на тэматычных экскурсіях і музейна-педагагічных занятках, удзельнічалі ў падрыхтоўцы выставак, распрацоўвалі індывідуальныя экскурсы і рыхтаваліся да практычных канферэнцый. Вынікам цеснага супрацоўніцтва навучэнцаў каледжа і спецыялістаў музея-запаведніка стала замацаванне тэарэтычных ведаў у практычнай дзейнасці, далучэнне моладзі да музейнай спадчыны Полацка, станаўленне інтэлектуальна развітай асобы.

347