На падставе заяўкі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва на набыццё завершаных твораў выяўленчага мастацтва і Пратакола экспертнай камісіі па творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2012 г., 11 твораў жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва былі набыты у музейны збор НПГКМЗ за кошт сродкаў Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Згодна з перспектыўным планам навуковага камплектавання фондаў да 2015 г. ў музейны збор набыты творы беларускіх мастакоў, членаў Беларускага саюза мастакоў, заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі, мастакоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва.