"Ехала Каляда з Полацку..."

Прыехала каляда ў вазочку
Да на сівенькім канёчку.
Прыехала каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата...

Скончылася Піліпаўка - шасцітыднёвы пост. Вядома, што ў пост не елі скаромнага, стрымліваліся ад гульняў, танцаў. Для гаспадынь асноўным гаспадарчым клопатам у гэты перыяд было напрасці кудзелю. Пост – гэта час, калі думкі чалавека ачышчаюцца ад усяго благога і нячыстага. Паступова надыходзіць час адзначыць і калядныя святкі...

Паважаныя сябры!

У гэтыя перадсвяточныя дні наш музей шчыра запрашае ўсіх наведвальнікаў на тэматычную экскурсію з элементамі тэатралізацыі «Ехала Каляда з Полацку...». Падчас яе правядзення наведвальнікі змогуць даведацца аб гісторыі ўзнікнення і традыцыі святкавання нашымі продкамі аднаго з народных зімовых свят – Каляды. Пазнаёмяцца з асаблівасцямі святкавання Каляд на Падзвінні і на ўласныя вочы пабачаць самых сапраўдных калядоўшчыкаў з Казой, якіх прадставіць студэнцкі фальклорны гурт «Варган» пад кіраўніцтвам Емельянчык В. А. Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць крышачку зазірнуць у будучыню – прыняць удзел у калядных варожбах.






Тэматычная экскурсія адбудзецца

28 снежня а 13.00-й гадзіне.


Гасцінна запрашаем усіх жадаючых!

717