Сучасныя школьнікі ў сярэднявечнай школе

Як выкарыстоўвалі пісалы, васковыя дошчачкі і бяросту амаль тысячу год таму даведаліся вучні чацвёртых класаў на занятку "Князёўна з трыма імёнамі". Дзеці са здзіўленнем і жалем слухалі пра трагічны лёс Полацка ў канцы Х ст., пра жыццё князёўны Рагнеды і пра дзейнасць яе сына Ізяслава. А сапраўдныя васковыя дошчачкі і драўляныя пісалы дапамаглі ім перанесціся ў сярэднявечную полацкую школу.

440