10-годдзе гісторыка-дакументальнай хронікі "Памяць".Полацк"

21 верасня ў Вялікай зале Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося ўрачыстае паседжанне з нагоды 10-годдзя выхаду ў свет гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Полацк”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальгага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. На сходзе прагучала выступленне на тэму “Старонкі ваеннай гісторыі горада Полацка” загадчыка Музея баявой славы Сяргея Пятровіча Капыла, а таксама выступленне загадчыка Краязнаўчага музея Водневай Ірыны Пятроўны.
399