Дзень Ведаў у Сафійскім саборы

1 верасня – Дзень Ведаў, у школах адбываюцца святочныя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Гэта свята перш за ўсё для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

У першы восеньскі дзень, які прайшоў пад дэвізам «Я – грамадзянін Беларусі», у музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі для навучэнцаў полацкіх школ, гімназій, а таксама для адпачываючых падлеткаў з санаторыяў. Пад час экскурсій вучні пазнаёміліся з гісторыяй Сафійскага сабора, якая цесна звязана з гісторыяй Полацка, атрымалі магчымасць зрабіць падарожжа па часе – з ХХІ ў ХІ стагоддзе. Праведзеныя экскурсіі паспрыялі пашырэнню ведаў моладзі па гісторыі горада і яго культуры. Навуковыя супрацоўнікі яшчэ раз падкрэслілі неабходнасць захавання культурнай спадчыны беларусаў.

848