Выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку»


З 24 мая ў Мастацкай галерэі працуе выстаўка «Беларускія мастакі – Полацку», прысвечаная 1150-годдзю нашага старажытнага горада.

Выстаўка арганізавана Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены творы вядомых беларускіх скульптараў, графікаў і жывапісцаў – Барыса Аракчэева, Арлена Кашкурэвіча, Галіны Гаравой, Гаўрыіла Вашчанкі, Уладзіміра Савіча, Паўла Вайніцкага, Сяргея Цімохава, Аляксандра Канавалава, Канстанціна Селіханава і шматлікіх іншых. Беларускія мастакі на працягу многіх гадоў плённа супрацоўнічаюць з Полацкай Мастацкай галерэяй: наладжваюцца персанальныя выстаўкі, арганізуюцца тэматычныя творчыя праекты.

Сапраўдным падарункам для жыхароў і гасцей Полацка ў юбілейны год сталі лепшыя творы, падрыхтаваныя вядомымі айчыннымі мастакамі, якія ўвайшлі ў экспазіцыю выстаўкі.

Выстаўка працягне сваю работу да 1 верасня.

378