Выстаўка твораў мастакоў аб’яднання “Аршыца”адкрыта ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

20 студзеня ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылась экспазіцыя работ мастакоў аб’яднання “Аршыца”. Выстаўка аб’яднала мастакоў з розных гарадоў Беларусі - Анатоля Жураўлёва з Оршы, Алеся Фалея з Баранавічаў, Антаніну і Генадзя Фалеяў з Віцебска, Аляксея Жарало з Брэста. Гэтыя мастакі і шмат іншых, якія уваходзяць ў аб’яднанне “Аршыца”, ўжо два дзесяцігоддзі выстаўляюць свае працы ў розных гарадах і розных краінах, зацвярджаючы свае уласныя правы мець сваё бачанне свету і разуменне выразных сродкаў мастацтва.
938