Усяслаў Брачыславіч па прозвішчы Чарадзей

Усяслаў Брачыславіч па прозвішчы Чарадзей. Князь, пра якога яшчэ пры яго жыцці складалі легенды. Князь, якога нябесныя сілы надзялілі вешчай душой. Князь, які мог перакінуцца ў шэрага ваўка ці ў яснага сокала. Менавіта ён стаў галоўнай дзеючай асобай музейна-педагагічнага занятка, які прайшоў на апошнім тыдні лістапада ў Краязнаўчым музеі. Вучні полацкіх школ і гімназій з захапленнем слухалі аповед навуковага супрацоўніка, пад чароўныя словы разам с сокалам «пераляталі» з аднаго стагоддзя ў іншае, разглядалі старажытную плінфу Сафійскага сабора, пабудаванага па загадзе Усяслава, разгадвалі надпісы на пячатках часоў Полацкага княства. А напрыканцы занятка дзеці выступілі ў ролі знаўцаў полацкай гісторыі, уявіўшы сябе мужамі полацкага веча.

1547