Полацкія майстры: учора, сёння, заўтра.

Напрыканцы першай школьнай чвэрці вучні трэціх класаў з розных школ горада наведалі музейна-педагагічны занятак "У краіне майстроў", што праходзіў на базе Краязнаўчага музея г. Полацка. Зрабіўшы падарожжа па мінулым роднага горада, дзеці сустрэліся з майстрамі розных спецыяльнасцяў, убачылі на ўласныя вочы іх вырабы і змены, якія з гэтымі вырабамі адбываліся на працягу стагоддзяў. Супрацоўнікі музея дапамаглі наведвальнікам упэўніцца ў пераемнасці традыцый старажытнага рамяства і сучаснага майстэрства. Фільм аб рабоце майстроў з Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур - яскравы таму доказ. Будзе чым дзецям заняцца на канікулах: у музеі яны навучыліся рабіць сваімі рукамі ляльку з нітак. У многіх узнікла жаданне такім жа чынам зрабіць падарункі сваім родным і сябрам.

1141