Музейна-педагагічныя заняткі ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

Музей беларускага кнігадрукавання прапануе дзіцячым садкам і школам разнастайныя музейна-педагагічныя заняткі.

Дзеці ў пяць гадоў толькі пачынаюць знаёміцца з багатай кніжнай культурай. Дапамогуць ім у гэтым заняткі “Па старонках дзіцячых кніг” для дзяцей 5-ці год. Тут мы не толькі адкажам на пытанне, што такое кніга, але і ўбачым кнігі маленькія і вялікія, тоўстыя і тонкія, кнігі для дарослых і самыя разнастайныя прыгожыя, яркія кнігі для дзяцей.

Уявіце сабе школу часоў Еўфрасінні Полацкай, ці як вучыўся Францыск Скарына… Атрымалася? На занятках “Як вучыліся дзеці раней” для дзяцей 8-і год мы не толькі адчуем сябе аднакашнікамі Скарыны ці вучнямі брацкай школы, аднак навучымся чытаць і лічыць з дапамогаю старажытнай славянскай азбукі – кірыліцы. Дарэчы, ведаеце, адкуль пайшло слова “аднакашнік”?

“Еўфрасіння Полацкая. Рукапісная кніга” для дзяцей 9-ці год. Ці лёгкая гэта справа – перапісванне кніг? На занятках высветлім гэта, ды і самі зможам паспрабаваць сябе ў якасці перапісчыка кніг.

Кожны палачанін ведае імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Аднак як Скарына прыйшоў да кнігадрукавання? Чым, акрамя выдання кніг, ён вядомы? Як адбываецца друкаванне кніг? Чым займаецца ў друкарні наборшчык, а што робіць друкар? Пра гэта даведаемся на занятках “Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны” для дзяцей 9-ці год.

Сімяон Полацкі, славуты сын полацкай зямлі, жыццё сваё звязаў з суседняй Маскоўскай дзяржавай і плённа працаваў на ніве рускай культуры. З цікавым лёсам і творчымі дасягненнямі гэтага чалавека нас пазнаёмяць заняткі “Сімяон Полацкі” для дзяцей 9-ці год.

Кошт заняткаў: для выхаванцаў дзіцячых садкоў – 45 000, для школьнікаў – 50 000.

1305