Выстаўка жывапісу Андрэя Смолака і міжнароднага арт-проекта «Маляваны экватар» адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Андрэй Смолак з'яўляецца арганізатарам шматлікіх праектаў. Ён ініцыяваў стварэнне на працягу пяці год сімвалічнага ланцужка з 40 075 карцін - менавіта столькі кіламетраў налічвае зямны экватар. Плануецца, што гэты праект пад назвай "Маляваны экватар" пройдзе ва ўсіх краінах свету, тым самым спрыяе развіццю пазітыўнага мыслення ў людзей і сяброўстве паміж народамі. Сабраныя карціны будуць захоўвацца ў Славакіі ў галерэі Андрэя Смолака. Да праекта ўжо падключыліся 49 беларускіх мастакоў.
На выстаўцы ў Полацкай Мастацкай галерэі Андрэй Смолак прадстаўляе 33 свае творы.

Андрэй Смолак вядомы сваімі карцінамі, поўнымі філасофскіх і вобразных пасланняў, а таксама акварэльнымі пейзажамі і чароўнымі акварэльнымі малюнкамі. Яго карціны знаходзяцца ў славацкіх і замежных прыватных калекцыях і ў фондах арганізацый, якія спецылізуюцца на мастацтве. Андрэй Смолак з'яўляецца плённым і крэатыўным мастаком і чалавекам. Ён галерыст і арганізатар культурных праектаў.
«Галерея Андрэй Смолак» пачала свою дзейнасць ў Славакіі ў Сніне ў кастрычніку 1993 г. у якасці філіяла Галерэі МІРО (Берлін). Мастак Андрэй Смолак у якасці заснавальніка стаў яго першым дырэктарам у Славакіі і працягвае быць ім да сягонняшняга дня. Пазней галерэя была прадстаўлена ў якасці міжнароднай. Да 2004 г. яна дзейнічала ў Славакіі ў двух гарадах: у Сніне і ў Браціславе - пад назвай «Галерэя Андрэй Смолак». З лютага 2008 г. у Браціславе дзейнічае ў якасці прыватнай галерэі і майстэрня Андрэя Смолака.
У 1994 г. Андрэй Смолак заснаваў у Сніне традыцыю штогадовых Міжнародных мастацкіх фестываляў. Да сённяшняга дня было прадстаўлена каля 400 мастакоў з 43 краін свету, якімі было створана больш за 4000 твораў мастацтва, большасць з якіх знайшлі свайго гледача ў Славакіі і ўзбагацілі яе культурнае жыццё.
Яго творчасць была ацэнена Еўрапейскай прэміяй Франца Кафкі (1998), Прэміяй Еўрапейскага Саюза мастакоў (2000) і Сусветнай прэміяй Сальвадора Далі (2003), Ганаровай прэміяй за мастацтва Асацыяцыі мастацтва і культуры ў італьянскім горадзе Марыгліяна (2005), Прэміяй Артыста Сішналота - мастацкае адкрыццё года ў італьянскім Гротамарэ (2008), Трэцяй спецыяльнай прэміяй міжнароднага спецыяльнага журы ў італьянскім Порта Сант Эльпідыа (2008), Сярэбраным ордэнам за Службу мастацтву ад Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва ў Маскве (2009). Прэміяй Міжна¬роднага прафесійнага журы «За мастацкую творчасць» у італьянскім СгоНатаге (2009), Залатым ордэнам «Служэнне мастацтву» ў Маскве (2010). Ён становіцца Ганаровым членам Акадэміі - Акадэмікам Міжнароднай Акадэміі Культуры і Мастацтва ў Маскве (2010). З разнастайных аўтарскіх работ было створана больш за 50 выставачных калекцый, якімі ён быў прадстаўлены ў Славакіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Швейцарыі. Рэгулярна ўдзельнічае ў калектыўных выстаўках славацкіх мастацкіх саюзаў і аб'яднанняў.
Выстаўка будзе працаваць да 11 верасня 2011 года.

1135