Выстаўка “Сакральнае мастацтва Беларусі з фонда Музея старажытнабеларускай культуры” адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Упершыню ў Полацку аткрылася выстава сакральнага мастацтва Беларусі з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадыміі навук Беларусі.
Музей старажытнабеларускай культуры ўпершыню на тэрыторыі Беларусі праводзіць такую поўнамаштабную выстаўку, на якой прадстаўлены абразы і скульптура 17-19ст. беларускай школы. Прадстаўленныя абразы розныя па зместу, узроўню, тэхніцы выканання. Тут можна ўбачыць такія знакамітыя абразы Маці Божай як Будслаўская, Чанстахоўская, а таксама двубаковы абраз, абраз Маці Божай «Апека» са Спаса – Еўфрасіннеўскага манастыра. У целым вастаўка дае ўяўленне аб асаблівасцях развіцця беларускай іканапіснай школы 17-19ст.
Музей старажытнабеларускай культуры быў створаны рашэннем Бюро Прэзідыума Акадыміі навук БССР 7 ліпеня 1977г. як навуковы аддзел Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадыміі навук БССР (ІМЭФ). Вываз помнікаў старажытнабеларускага мастацтва ў Акадымію навук пачаўся яшчэ ў працэссе падрыхтоўкі матэрыялаў для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Даследаванне тэрыторыі рэспублікі ў 1969г. пачалося з Брэсцкай вобласці, а менавіта на яе тэрыторыі ў храмах захавалася найбольш ікон і скульптур. Незадоўга перад гэтым прайшла кампанія па масавым закрыцці храмаў, у некаторых з іх яшчэ заставаліся без усялякага дагляду творы царкоўнага мастацтва. На гарышчах і званіцах шэрага дзеючых цэркваў захоўваліся абразы і скульптуры з суседніх зачыненых. Першыя абразы былі дастаўлены ў Мінск у канцы 1969г. з Брэсцкага раёна і са Століна. Найбольш паспяховымі былі летнія экспедыцыі 1970-1971гг. - прывезена 16 уніяцкіх скульптур 18 ст. з царквы Міхаіла Архангела ў в. Сцяпанкі, абразы «Замілаванне» 1751г., «Пакроў»1649г. І «Праабражэнне» 1648г. З Маларыты, абразы апосталаў з Кажан-Гарадка, унікальныя саламяныя царскія вароты з Вавуліч, якія экспануюцца цяпер у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (НММ) у Раўбічах. На працягу 1969-1973гг. пераважна з Брэсцкай вобласці ў ІМЭФ было вывезена больш за 250 прадметаў старажытнага мастацтва. Аднак 21 чэрвеня 1974г. Калекцыя з 241 твора была перададзена Дзяржаўны мастацкі музуй БССР (ДММ), у ІМЭФ пакінута 13 скульптур і 42 прадметы дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва для будучага этнаграфічнага музея.
У хуткім часе прэзідынтам акадэміі стаў М.А. Барысевіч, які падтрымаў ідэю стварэння акадэмічнага музея старажытнага мастацтва. У 1976г. У ІМЭФ была створана музейная група, а ў ліпені 1977г. - аддзел старажытнабеларускай культуры (загадчык В.В.Церашчатава) з мэтай збору, вывучэння і прапаганды помнікаў беларускага мастацтва і этнаграфіі. У выніку шматлікіх экспедыцый па ўсёй Беларусі на працягу 1976-1978гг. Былі собраны новыя калекцыі іканапісу, разьбы і скульптуры, пачаўся збор твораў народнага і дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. В.В Церашчатавай былі прывезены такія унікальныя творы мастачтва, як абразы «Маці Божая Замілаванне» 15ст., «Пакланенне вешчуноў» 16 ст., «Троіца Старазапаветная» 17ст., надмагілле з Гальшан і інш. Інстытут гісторыі выдзеліў матэрыялы для археалагічнай экспазіцыі, а бібліятэка Акадэміі навук - беларускія старадрукі. У 1977г. Гісторыка-этнаграфічны музей Літоўскай ССР перадаў каля 1000 помнікаў беларускай этнаграфіі: прылыды побыту, працы, рыбальства, галаўныя ўборы, ручнікі, кераміку канца 19 – пачатку 20ст. Сёння яны – найбольш раннія ў музейнай калекцыі – экспануюцца ў зале этнаграфіі і фондах адкрытага захоўвання. У Акадэмію навук была звернута з ДММ і «Белрэстаўрацыі» частка жывапісу і скульптуры з першай калекцыі. Адначасовы разгарнулася вялікая праца па рэстаўрацыі твораў жывапісу і скульптуры, на якой вырасла цэлае пакаленне беларускіх рэстаўратараў. У 1979-1985гг. Калекцыі папаўняліся ў ходзе экспедыцый аддзела старажытнабеларускай культуры па тэрыторыі рэспублікі. У 1989г. Вядомы лонданскі калекцыянер і нашчадак вядомых беларускіх магнатаў Анджэй Цеханавецкі падараваў музею слуцкі пояс Ліёнскай мануфактуры 18ст.
15 мая 1979г. Да 50-гадовага юбілею Акадэміі навук адчынілася экспазіцыя Музея старажытнабеларускай культуры (мастак У.М. Капшай), першымі наведвальнікамі якой сталі госцм юбілейных урачыстасцей. У 1985г. створана фондасховішча адкрытага захоўвання з касетнай сістэмай, спраектаванай і вырабленай сумесна цэнтральным канструктарскім бюро і доследнай вытворчасцю Акадэміі навук.

Выстава будзе працаваць да 30 кастрычніка.

1268