23 лютага 2011г. у Музеі беларускага кнігадрукавання прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы " Ваенна-гістарычная мініяцюра. Праект Ігара Гарбунова".
Адкрыла выставу Джумантаева Т.А., нам. дырэктара Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка па навуковай працы. Потым мастак-мініяцюрыст Гарбуноў І.В. расказаў пра выставу, пра сябе, пра тое, як ствараецца ваенна-гістарычная мініяцюра. Выстава выклікала інтарэс у прысутных.