Вынікі навукова-даследчай работы 2010 г.

Навуковы супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 г. плённа працавалі над абранымі навуковымі тэмамі. На працягу года многія з іх паспяхова выступілі на навукова-практычных канферэнцыях і семінарах рознага ўзроўню:

— Т.А. Джумантаева “Вопыт стварэння інтэрактыўнага музея на прыкладзе Дзіцячага музея ў Полацку” – Рэгіянальная выніковая канферэнцыя для музейных спецыялістаў краін СНД “Упраўленне музеям – ХХІ ст.” (Мінск, красавік)
— Т.А. Джумантаева “Канцэпцыя і стратэгія захавання гісторыка-культурнай спадчыны гістарычнага горада” – Дзяржаўны дэпартамент адукацыі і культурных сувязей ЗША (Вашынгтон, чэрвень)
— І.У. Магалінскі “Ахова і выкарыстанне рэшткаў канструкцый царквы ХІІ ст. на тэрыторыі Ніжняга замка ў г. Полацку” – Дзяржаўны цэнтр вывучэння і дакументацыі помнікаў, Рэспубліка Польшча (жнівень).
— А.У. Шумовіч “Скарыніяна канца ХІХ – пачатку ХХ стст. – у фондах НПГКМЗ” – Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання (Полацк, верасень)
— А.П. Вашчанка “Гісторыя Біблейскага перакладу на беларускую мову ў рэтраспектыве часу” – Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання (Полацк, верасень)
— Т.Р. Смірнова “Мастацка-рэчавая дзейнасць дзяцей у сістэме музейна-педагагічных заняткаў. Роля кнігі ў станаўленні асобы” – Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання (Полацк, верасень)
— В.Я. Ашуева, Т.А. Джумантаева “Музею беларускага кнігадрукавання: гісторыя і сучаснасць” – Скарынаўскія чытанні: да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання (Полацк, верасень)
— І.У. Магалінскі “Язычніцкія прывескі-амулеты Х-ХІІІ стст. з тэрыторыі Полацка” – Навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскія старажытнасці”, прысвечаная 90-годдзю Л.В. Аляксеева (Віцебск, кастрычнік)
— Т.Р. Смірнова “Развитие основ социальной компетентности дошкольников в поликультурной среде” - навукова-практычны семінар “Музей і дашкольная ўстанова: сучасны стан узаемадзеяння і перспектывы” (Полацк, кастрчнік)
— Ю.У. Студзенікіна “Дашкольныя ўстановы Полацка 1920-1930-х гг.”
— І.П. Воднева “Ад навуковых даследаванняў да стварэння музейнай экспазіцыі (на аснове прац гісторыка і археолага Л.В. Аляксеева) – Навукова-практычная канферэнцыя “Віцебскія старажытнасці”, прысвечаная 90-годдзю Л.В. Аляксеева (Віцебск, кастрычнік)
— С.І. Палякоў “Полацк у вайне 1812 г.” – Навуковая канферэнцыя, прысвечаная падзеям Айчыннай вайны 1812 г. (Барысаў, лістапад)
— С.І. Палякоў “Сражение при Полоцке. 1812” і “Памятник в воспоминание сражения при Полоцке 1812” – Усерасійская навуковая канферэнцыя “1812 год: вайна і мір” (Смаленск, снежань).

24 лютага 2011 г. у канферэнц-зале Музея-запаведніка прайшла выніковая канферэнцыя, на якой прагучалі наступныя даклады:

— Арлова Т.А. Забудова гістарычных кварталаў (вул. Ніжне-Пакроўская д. 3–д. 25)
— Магалінскі І.У. Інструменты ліцейшчыкаў з фондаў НПГКМЗ
— Салаўёў А.А. Гіпакаусты Полацкага калегіума XVIII ст.
— Гаўрылава С.В. Аднаўленне і развіццё г. Полацка ў 1944 – 1954 гг. Ч.І. Прамысловасць, будаўніцтва, камунальная гаспадарка, гандаль
— Воднева І.П. Пачатковая адукацыя ў Полацкім марыявіцкім кляштары ў ХІХ ст.
— Копыл С.П. Жертвы фашизма: полоцкий транзитный лагерь Дулаг-125
— Зуева Г.П. Руская грамадзянская кніга ў канцы ХІХ ст.
— Шульчанка В.А. Часопісы “Беларусь” і “Полымя” за 1995 – 1997 гг.
— Іванец Н.Ф. Прэзентацыя каталога “Бабочки чешуекрылые в экспозиции Природно-экологического музея”
— Лысенка Л.М. Аб падрыхтоўцы альманаха “Мастацкая галерэя ІІ”
— Мельянцава Т.А. Структура рабочага каталога выставачнай дзейнасці Мастацкай галерэі НПГКМЗ.

1969