Упершыню ў музеі

На мінулым тыдні Краязнаўчы музей зноў падцвердзіў свой статус установы, якая цікава не толькі школьнікам і дарослым, але і самым маленькім наведвальнікам - дашкольнікам. Выхаванцы дзіцячых садкоў г. Полацка, не спужаўшыся неспрыяльнага надвор'я, прыехалі ў Краязнаўчы музей на аглядныя экскурсіі. Гэта была першая сустрэча маленькіх палачан з музеем. Прайшоўшы па музейных залах, дзеці з задавальненнем акунуліся ў незвычайную і цікавую атмасферу полацкай гісторыі. Хочацца спадзявацца, што гэтыя сустрэчы ў далейшым будуць працягвацца. У кожным ўзросце ў сценах Краязнаўчага музея можна адкрыць для сябе шмат новага.

1983