Выстава «Лепшыя кнігі Беларусі» (выданні-лаўрэаты 49-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі - 2009»). Полацк.


У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава «Лепшыя кнігі Беларусі» (выданні-лаўрэаты ХLІХ Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2009»).

Выстава з'яўляецца для Музея беларускага кнігадрукавання традыцыйнай, паколькі ўжо на працягу дваццаці гадоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь штогод перадае музею калекцыю выданняў, якія сталі лаўрэатамі Нацыянальнага (да 2007 года – Рэспубліканскага) конкурсу «Мастацтва кнігі».

Выстава знаёміць з лепшымі беларускімі выданнямі, прадстаўляе сучасны стан паліграфічнай справы ў Беларусі. Размяшчаецца на другім паверсе музея і з'яўляецца лагічным працягам пастаяннай экспазіцыі першага паверха, дзе наведвальнік знаёміцца з вытокамі ўзнікнення кнігі ў старажытнасці і гісторыяй беларускага кнігадрукавання. Такім чынам, яна дапамагае скласці цэласнае ўяўленне пра кніжную справу на Беларусі.
Выстава падзяляецца на наступныя тэматычныя блокі:
выданні, якія сталі пераможцамі ў розных намінацыях;
выданні, якія атрымалі дыплом І-й ступені;
выданні, якія атрымалі дыпломы ІІ-й ступені;
выданні, якія атрымалі дыпломы ІІІ-й ступені.

Першы блок змяшчае выданні, якія атрымалі найбольшае прызнанне журы конкурсу і сталі пераможцамі ў сваіх намінацыях. Сярод іх: «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Караткевіча («Лепшае літаратурна-мастацкае выданне»), «Буквар» А. Клышкі («Лепшы падручнік»), «Китайский язык» для 3-га класа («Лепшае вучэбнае выданне»), «Гродна ў дыялогу стагоддзяў» («Лепшы фотаальбом»), «Староначкі з моўнай скарбоначкі» У. Мацвеенкі («Лепшая дзіцячая кніга»), «Мікола Селяшчук. Смутку светлы струмень», «Барыс Герлаван», «Час і прастора Леаніда Шчамялёва» («Лепшыя выданні па выяўленчым мастацтве»), «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» («Лепшае навуковае выданне»), «Бумажные денежные знаки в Беларуси» («Лепшае энцыклапедычнае выданне»), «Чароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў і казак» («Лепшае навукова-папулярнае выданне»), «Афган. Пламя войны» («Лепшае масава-палітычнае выданне»), «Отче наш. Молитва Господня» («Лепшае духоўна-асветніцкае выданне»), «Антонио Гауди» («Лепшае мініяцюрнае выданне»), «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» («За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны»), «Чёрная курица, или Подземные жители» А. Пагарэльскага (намінацыя «Я пазнаю свет»), «Милавица. 100 лет истории» («Лепшая кніга, выдадзеная па заказе»), «Голоса ушедших деревень» (намінацыя «Зямля мая...»), «Белавежскае дзіва» (намінацыя «Скарбы Радзімы»), «Человек из легенды» Ю. Фаміна (намінацыя «Вызваленне»), «Разам з краінай. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 1918-2008» (намінацыя «Разам з краінай»).

Другі блок уключае выданні, адзначаныя дыпломам І-й ступені: «Найвышэйшая песня Саламонава», «Букварь» Л.П. Бардзіян і Л.У. Міхайлоўскай, «Астрономия» (падручнік для 11 класа), фотаальбом «Слонім», «Казкі з гербарыя» Р. Баравіковай, «Гаўрыіл Вашчанка. Народжаны Палессем», «Мелодиография», «Беларуская выцінанка», «Все алкогольные напитки и коктейли мира», «Чай», «Минск и окрестности», «Олимпийский атлас», «90 славных лет: из истории Минской городской комсомольской организации. 1918-2008», «Храмы и монастыри Минской епархии», «Повязь часоў – беларускі ручнік», «Новополоцк» і «Новополоцк: год за годом», фотаальбомы У. Ліхадзедава «Мінск: падарожжа ў часе», «Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя» і «Беларусь праз фотааб'ектыў нямецкага салдата. 1915-1918», «Беловежская пуща» Г. Карцава, «Военная контрразведка Беларуси».

Трэці блок змяшчае выданні, якія атрымалі дыплом ІІ-й ступені: зборнік вершаў «Да будет день...» В. Паліканінай, «Одинокий путь» іераманаха Рамана, «Матэматыка» (2 кл.), «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», «Волшебное правило, или как стать настоящим принцем», «Семь чудес России», «Владимир Товстик. Ладья времени», «Виктор Лаговский. Живопись», «Алена Лось. Жывапіс. Графіка», «Города, местечки и замки Великого княжества Литовского», «100 сокровищ человечества, которые необходимо увидеть», «Союзпечать. 90 лет», «Шагал і Віцебск», «Беларускі арнамент», «Православная икона России, Украины, Беларуси», «Оригами. Постигаем шаг за шагом», «Батик», «Беловежская пуща. Дыхание природы».

Чацвёрты блок выставы — выданні, адзначаныя дыпломамі ІІІ-й ступені: зборнік А. Спрынчан «ЖываЯ», «Геаграфія мацерыкоў» (9 кл.), «Краткий атлас по биологии индивидуального развития», фотаальбом «Борисов», «Град славян» (6 развіваючых кніг), «Времён связующая нить», «Даведнік па Беларусі для Імператрыцы» А. Сушы і «Топографические примечания на знатнейшие места»(факсім. выданне), «Пограничная служба Республики Беларусь», «Игорь Лученок: мелодия души» У. Ліпскага, «Сустрэча з рэлігіямі» кс. Яна Гурскага, «Детский молитвослов для самых маленьких», «Атлас животных для малышей», «Августовский канал».

473