Персанальная выстаўка твораў Міхася Ляўковіча ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.


12 лістапада ў Полацкай мастацкай галерэі адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі старшыні Віцебскай суполкі мастакоў-акварэлістаў Міхася Ляўковіча. Гэты праект прымеркаваны да 60-гадовага юбілею мастака. Імя Міхася Ляўковіча добра вядома прыхільнікам акварэлі, але зараз мастак прэзентаваў сябе ў нязвыклым амплуа, прадставіўшы гледачам, акрамя акварэльных работ, 35 жывапісных палотнаў.

Лірычныя матывы, натхнёныя краявідамі прыроды, зрокавымі ўражаннямі, у яго апошнія гады, змяняюцца карцінамі актыўнага асваення рэчаіснасці, асэнсаванай абыякавасці да ўсяго выпадковага. У творчасці мастака гучыць чыста беларуская мелодыя. Яна напаўняецца нацыянальным рамантызмам і сэнсавай глыбінёй. У вобразны строй твораў мастак уключае разважанні аб сучаснасці, мінулым і будучым чалавека і народа.

159