Без гісторыі няма сучаснасці


21 кастрычніка ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі–запаведніку адбыўся навукова-практычны семінар “Музей і дашкольныя ўстановы. Сучаснасць і перспектывы”. Прадстаўнікі аддзелаў народнай адукацыі Полацка і Наваполацка, загадчыкі і выхавацелі дзіцячых садоў, полацкія і віцебскія музейшчыкі сабраліся для абмеркавання вынікаў і далейшых перспектыў супрацоўніцтва. Для дзіцячых садоў г. Полацка супрацоўнікамі музеяў была распрацавана спецыяльная праграма па музейнай педагогіцы, якая з поспехам дзейнічае ўжо многа гадоў. Даклады музейшчыкаў і педагогаў былі дапоўнены выступленнем вядучага навуковага супрацоўніка Краязнаўчага музея Студзенікінай Ю.У. на тэму “Дашкольныя ўстановы Полаччыны ў 20–30–я гады мінулага стагоддзя”. Прысутныя даведаліся пра тагачасныя дашкольныя ўстановы – дзіцячыя сады і летнія пляцоўкі, азнаёміліся з сістэмай падрыхтоўкі будучых педагогаў, параўналі прынцыпы і задачы камуністычнага выхавання дзяцей з сучаснымі.



Пад час абмеркавання
Выступленне супрацоўніка Краязнаўчага музея







®
Система Orphus