Рыхтуемся да юбілею

9-10 верасня ў рамках святкавання 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання пройдзе навуковая канферэнцыя "Скарынаўскія чытанні". Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны тыя, хто стаяў ля вытокаў стварэння Музея: навукоўцы, мастакі, пісьменнікі, былыя супрацоўнікі. Да канферэнцыі таксама будзе падрыхтавана выстава "Ад старадрукаў да лаўрэатаў", на якой наведвальнікі змогуць пабачыць найбольш каштоўныя падарункі, атрыманыя музеем за апошнія гады.

1958