Выстава «Святое імя Еўфрасінні», прысвечаная 100-годдзю перанясення мошчаў святой з Кіева ў Полацк. Полацк


Без імені Еўфрасінні Полацкай немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у 12-м стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Князёўна, ігумення, асветніца, святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа. У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава «Святое імя Еўфрасінні», прысвечаная 100-годдзю перанясення мошчаў святой з Кіева ў Полацк. На выставе прадстаўлены: «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» (спіс 16ст.), унікальныя археалагічныя матэрыялы 12ст.(фрагменты фрэскавых размалёвак з Спасаўскага храма, крыжы-цельнікі, крыжы энкалпіёны, фрагменты падлогавай кафлі і інш.), альбом з фотаздымкамі 1910г., якія былі зроблены падчас урачыстасцей у Полацку, і інш. Прастаўлены таксама і выданні, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай.

339