Па якіх законах жылі нашы продкі

На працягу тыдня ў Краязнаўчым музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі на тэму "Па якіх законах жылі нашы продкі". Навучэнцы сярэдніх школ г. Полацка даведаліся пра дзейнасць законаў прыроды і першых чалавечых законаў - 10 запаведзяў. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй беларускага права: успомнілі пра дзяржаўны лад старажытнага Полацка, даведаліся пра асаблівае прававое становішча палачан у складзе Вялікага княства Літоўскага. Прынцыпы сярэднявечнага самакіравання дзеці спасцігалі на практыцы падчас гульні ў выбары ў полацкі магістрат. Завершыўся занятак размовай пра Канстытуцыю - асноўны закон Рэспублікі Беларусь.

595