Значныя падзеi мiнулага 2009 года

Значныя падзеi мiнулага 2009 года, якiя адбылiся ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеi-запаведніку.

Праведзена ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць”, прысвечаная 380-годдзю Сімяона Полацкага.

Праведзены навуковы сімпозіум “Нацыянальныя традыцыі акварэльных школ і сучасны погляд на развіццё акварэльнага мастацтва” (у рамках ІІ Міжнароднай біенале акварэлі “Вада+фарба”).

Да Міжнароднага дня музеяў праведзена акцыя “Упішы сябе ў гісторыю Полацка” з аднайменнай выставай па выніках акцыі, з выставай “Археалагічныя рэчы з асабістай калекцыі Сяргея Міхейкі”, якая экспанавалася ў Сафійскім саборы. У рамках акцыі для дашкольнікаў праведзена мерапрыемства ў Дзіцячым музеі “Ажыўшыя экспанаты”, а для падлеткаў – “Нестарэючая гітара”. У Мастацкай галерэі полацкія мастакі на вачах у наведвальнікаў напісалі карціну “Полацк” памерам 380х350. Для акцыі Ноч Музеяў створаны і прадэманстраваны відэафільм пра гісторыю кінатэатраў Полацка (фільм дэманстраваўся ўначы каля будынка Краязнаўчага музея), праведзены рок-канцэрт на экалагічныя тэмы ля сцен Прыродна-экалагічнага музея.

На выдавецкім абсталяванні запаведніка выдадзены зборнік матэрыялаў V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі”, прысвечанай 1145-годдзю Полацка (тыражом 150 асобнiкаў).

Распрацаваны і створаны інтэрнэт–партал “Музеі Беларусі” museum.by на трох мовах. У конкурсе “Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2009” партал стаў пераможцам у намінацыі “Культура і мастацтва”.

XIV міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».

XXII міжнародны фестываль камернай музыкі.

155