Выстава «Ад полацкіх лабірынтаў да Краіны райскай птушкі» (прыгоды і фантастыка ў беларускай літаратуры). Да 140-годдзя Янкі Маўра


У 2023 г. спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра, які лічыцца заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай (перш за ўсё дзіцячай) літаратуры. Гэтая юбілейная дата стала нагодай для стварэння выставы «Ад полацкіх лабірынтаў да Краіны райскай птушкі».

Выстава прадстаўляе кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія працавалі ў жанры прыгод і фантастыкі, пачынаючы ад Яна Баршчэўскага і да сучасных аўтараў, у тым ліку і тых, што пішуць для самых юных чытачоў. Але ў цэнтры ўвагі, вядома ж, творчасць Янкі Маўра. Хто не памятае з дзяцінства такія творы, як «У краіне райскай птушкі», «Палескія рабінзоны», «Амок», «ТВТ»…

Наведаўшы выставу, можна здзейсніць захапляльнае падарожжа ў прасторы і часе. Дапамогуць у гэтым не толькі кнігі, але і іншыя прадметы з фондаў Музея-запаведніка.

1592