Прэзентацыя кнігі «Федора Миронова»


2 лютага ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя новага выдання — кнігі «Федора Миронова» пры ўдзеле аднаго з аўтараў, Ірыны Масляніцынай.

Выданне прысвечана ўдзельніцы вайны 1812 года, адважнай разведчыцы Фядоры Міронавай, прыгоннай сялянцы з-пад Полацка. У ім распавядаецца аб лёсе гераіні, яе подзвігах, раскрываюцца таямніцы яе жыцця — насычанага і яркага, — што праходзіла на фоне важных гістарычных падзей.

Кніга будзе цікавая дзецям рознага ўзросту, педагогам, бібліятэкарам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Полацка.

142